23 сакавіка Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыі і пакінуў без зменаў "завочныя прысуды" заснавальнікам Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну, перадае БЕЛТА.
Як распавядала Еўрарадыё, іх завочна асудзілі на 12 гадоў калоніі. Герасіменю і Апейкіна прызналі вінаватымі ў закліках да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.
Ім налічылі прычыненую шкоду больш як на 850 тысяч рублёў (больш за 300 тысяч долараў).
Каментуючы прысуд, Аляксандра Герасіменя напісала ў сацсетках: "Завочна вы мяне можаце нават расстраляць!".