У Беларусі завочна асудзілі на 12 гадоў калоніі Герасіменю і Апейкіна

Аляксандр Апейкін і Аляксандра Герасіменя / t.me/zozhteam
Аляксандр Апейкін і Аляксандра Герасіменя / t.me/zozhteam

У Мінску вынеслі першы завочны прысуд. Аляксандра Апейкіна і Аляксандру Герасіменю "пакаралі" за іх дзейнасць у Беларускім фондзе спартыўнай салідарнасці і прысудзілі па 12 гадоў калоніі кожнаму. Самі абвінавачаныя на судзе не прысутнічалі, яны знаходзяцца за мяжой з восені 2020-га. Сцвярджаецца, што дзеянні Герасімені і Апейкіна прычынілі шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі на сотні тысяч долараў. Гэта і адмена некаторых міжнародных турніраў у нашай краіне, і заклікі не дапускаць спартсменаў беларускай зборнай да спаборніцтваў ды іншае.

Завочны суд над Аляксандрай Герасіменяй і Аляксандрам Апейкіным пачаўся 19 снежня. Крымінальную справу разглядаў Мінскі гарадскі суд.

Згодна з рашэннем суда ў Герасімені арыштавалі кватэру, грошы на рахунках (больш за 48 тысяч долараў), машыну Land Rover, мабільныя тэлефоны, машынамесца, халадзільнік, акустычную сістэму. Усё гэта пайшло на аплату грамадзянскага іска.

Аляксандра Герасіменя — трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў у плаванні. Спартыўную кар'еру скончыла ў 2019-м, у 2020 годзе яна падтрымала мірныя пратэсты ў Беларусі, была вымушана выехаць за мяжу, увайшла ў Свабоднае аб'яднанне спартсменаў Беларусі, ачольвала Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (пакінула яго вясной 2022-га з-за "рознагалоссяў"). Вясной 2021-га на Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна ў Беларусі пачалі крымінальную справу. 

Гэта першы прысуд у Беларусі па крымінальнай справе, якая расследавалася ў рамках "спецвытворчасці". У РБ пачалі завочна судзіць іншадумцаў, апазіцыянераў, якія знаходзяцца за мяжой, у недасягальнасці для яе сілавых структур.

У Беларусі завочна асудзілі на 12 гадоў калоніі Герасіменю і Апейкіна

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі