Вы тут

Украіна закрыла пункт пропуску Вільча на мяжы з Беларуссю — ДПК РБ

Выезд ва Украіну праз памежны пераход Аляксандраўка — Вільча часова закрыты / gpk.gov.by​

Украіна закрыла да 3 сакавіка памежны пераход Вільча — Аляксандраўка, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі. Беларускіх памежнікаў аб гэтым праінфармавалі ўкраінскія калегі.

Пры гэтым астатнія памежныя пераходы на беларуска-ўкраінскай мяжы пакуль працуюць, адзначылі ў ДПК.

Раней украінскія памежнікі заяўлялі, што іх атакуюць у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Яны вымушаныя весці баі.

У жывым эфіры CNN можна было бачыць, як калона ваеннай тэхнікі заязджае ва Украіну праз памежны пераход з Беларуссю. Паведамлялася, што гэта відэа з памежнага пераходу Сянькоўка — Весялоўка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.