Кулеба: У Беларусі бачныя "дакладныя падрыхтоўкі да ваеннай эскалацыі"

Дзмітрый Кулеба

Дзмітрый Кулеба

У Беларусі бачныя "дакладныя падрыхтоўкі да ваеннай эскалацыі". Пра гэта заявіў былы міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, каментуючы падазроную актыўнасць беларускага войска ля ўкраінскіх межаў.

Ён пералічвае шэраг прыкметаў таго, што Уладзімір Пуцін, верагодна, рыхтуе Беларусь да прамога ўступлення ў вайну.

Па-першае, гэта бесперапынныя ваенныя вучэнні, з якіх беларускае войска не вылазіць ужо пяць гадоў. Прычым праходзяць гэтыя вучэнні пад пільным наглядам расійскіх інструктараў.

Па-другое, відавочны акцэнт беларускага кіраўніцтва на мабілізацыйнай гатоўнасці ўсёй Беларусі, а не толькі яе ўзброеных сіл.

Па-трэцяе, камандна-вайсковыя манеўры, якія праводзіліся ў сакавіку. Кулеба лічыць іх адпрацаваннем узаемадзеянняў на ўзроўні штабоў і падраздзяленняў.

Чацьвёртае — гэта ўзмацненне сістэм  супрацьпаветранай абароны (СПА) Беларусі.

І апошняе, паглыбленне актывізацыі узаемадзеянняў паміж войскамі РБ і РФ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.