Удар па Марыупальскім драмтэатры назвалі "відавочным ваенным злачынствам" Расіі

Удар па Марыупальскім драмтэатры назвалі "відавочным ваенным злачынствам" Расіі

Паветраны ўдар па Марыупальскім драмтэатры назвалі "відавочным ваенным злачынствам" Расіі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Яна праводзіла расследаванне гэтай трагедыі. Amnesty International дапускае, што расіяне свядома атакавалі тэатр ва ўкраінскім горадзе, нягледзячы на тое, што ведалі пра сотні мірных жыхароў, якія там хаваліся.

"Пасля некалькіх месяцаў стараннага расследавання, аналізу спадарожнікавых здымкаў і апытання дзясяткаў сведак мы прыйшлі да высновы, што ўдар быў відавочным вайсковым злачынствам, учыненым расійскімі войскамі", — заявіла генсек арганізацыі Аньес Каламар.

Марыупальскі драмтэатр быў атакаваны з паветра каля 10-й гадзіны раніцы 16 сакавіка. У той час горад абаранялі ўкраінскія войскі. Скінутыя расійскімі самалётамі бомбы прывялі да моцнага выбуху, у выніку якога абрынуўся дах і большая частка сцен. Дагэтуль дакладная колькасць ахвяр невядомая. Украінскі бок мяркуе, што іх магло быць каля 300. Цяпер Марыупаль знаходзіцца пад расійскай акупацыяй. Яшчэ ў траўні завалы ў драмтэатры разабралі, а целы загінулых вывезлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі