У Венгрыі праходзяць лёсавызначальныя выбары — Орбан можа згубіць уладу
Лідар венгерскай апазіцыі Петэр Мадзяр / Wyborcza
Венгрыя cёння выбірае новы парламент. І ў Віктара Орбана вялікія праблемы.
Галоўны супернік доўгачасовага кіраўніка краіны — лідар партыі "Ціса" Петэр Мадзяр. Ён стаў зоркай венгерскай палітыкі за паўтары гады — і, хутчэй за ўсё, будзе наступным прэм'ерам Венгрыі.