Петэр Мадзьяр расказаў пра палітыку Венгрыі ў дачыненні да Украіны і Расіі

Петэр Мадзьяр

Петэр Мадзьяр / Reuters

Будучы прэм'ер Венгрыі зрабіў першыя заявы пра знешнюю палітыку. Асноўнае са слоў Петэра Мадзьяра:

— Венгрыя не будзе далучацца да крэдыту ЕС для Украіны на 90 млрд еўра, бо "знаходзіцца ў вельмі цяжкім эканамічным стане". Але і блакаваць вылучэнне грошай краіна не будзе;

— Мадзьяр не падтрымлівае паскоранае ўваходжанне Украіны ў Еўрасаюз, бо яна мусіць "прайсці ўвесь перамоўны працэс";

— Венгрыя гатовая да "прагматычнай супрацы" з Расіяй. Краіна будзе купляць расійскую нафту, але спадзяецца дыверсіфікаваць пастаўшчыкоў, каб не залежаць ад расіян;

— цяперашні кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта не з'яўляецца больш за суткі на публіцы, бо, кажа Мадзьяр, "знішчае ў будынку МЗС дакументы, якія звязаныя з санкцыямі".

— Мадзьяр выступае за тое, каб зрабіць прыняцце рашэнняў на ўзроўні ЕС хутчэйшым і прасцейшым.

Партыя Мадзьяра "Ціса" перамагла на парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў Венгрыі 12 красавіка. Яго папярэднік Віктар Орбан прызнаў сваю паразу яшчэ да канчатковага падліку галасоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.