Орбан прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымае большасць у парламенце
Даныя не канчатковыя і яшчэ могуць змяніцца, але Віктар Орбан прызнаў паразу / Reuters
Пасля апрацоўкі 45% галасоў на парламенцкіх выбарах у Венгрыі перамагае апазіцыйная партыя Петэра Мадзяра "Ціса". Яна можа разлічваць на 135 месцаў з 199, кіроўная партыя "Фідэс" дзейнага прэм’ер-міністра Віктара Орбана — на 57. Сем мандатаў можа атрымаць "Наша Айчына".
Дзейны прэм’ер-міністр Орбан прызнаў паразу і павіншаваў з перамогай Мадзяра.
Аднак даныя мясцовай выбарчай камісіі не канчатковыя і могуць змяніцца праз складаную сістэму падліку галасоў.
Усяго ў выбарах удзельнічалі пяць партый, але сапраўдных супернікаў было двое: "Фідэс" Віктара Орбана, які кіруе краінай ужо 16 гадоў, і "Ціса" Петэра Мадзяра.
Незалежныя сацыялагічныя апытанні прадказвалі ўпэўненую перамогу апазіцыі.
За дзве гадзіны да закрыцця выбарчых участкаў стала вядома, што на выбарах зафіксавана рэкордна высокая яўка выбарцаў — 74,23%.
На папярэдніх выбарах у 2022 годзе яўка склала 62,92%, а на цяперашніх ужо ў 17.00 па Будапешце быў пабіты рэкорд у 73,51%, зафіксаваны ў 2002 годзе.