Бундэсвер прапануе 18-гадовым далучыцца да нямецкага войска

Салдаты Бундесвера

Салдаты Бундесвера / АЗЕРТАДЖ

Бундэсвер разаслаў амаль 200 тысяч анкет 18-гадовым юнакам і дзяўчатам для адбору на вайсковую службу. Ініцыятыва, якая стартавала 15 студзеня, рэалізуецца ў межах новай праграмы.

Апытанне заклікана ацаніць прыдатнасць і матывацыю да службы маладых людзей у нямецкім войску. Запоўніць анкету мусяць усе хлопцы, тады як дзяўчаты могуць зрабіць гэта па ўласным жаданні. Вайсковая служба ў краіне па-ранейшаму застаецца добраахвотнай.

У нямецкім Мінабароны кажуць, пакуль рана рабіць высновы аб рэакцыі грамадства на гэтую ініцыятыву. Аднак сёлета там назіраюць больш актыўную цікавасць да арміі, чым за аналагічны перыяд 2025 года.

У той жа час прэм'ер-міністр Баварыі Маркус Зёдэр раскрытыкаваў план урада па павелічэнні колькасці добраахвотнікаў ва ўзброеных сілах. Ён мяркуе, што адзіным эфектыўным рашэннем з'яўляецца абавязковая вайсковая служба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.