Пратэсты і пагромы ў Германіі: што вядома
PЗатрыманні ў Франкфурце / Reuters
У суботу ў Германіі прайшлі масавыя пратэсты моладзі — патрабуюць паляпшэння якасці адукацыі і зніжэння кошту жыцця.
31 кастрычніка дэманстрацыі прайшлі ў 34 гадарах, іх арганізавала кампанія "Gen Z regelt" ("Пакаленне Z бярэ ўладу ў свае рукі"). Група выступае супраць абавязковай вайсковай службы і патрабуе павелічэння інвестыцый у адукацыю,бо многія маладыя немцы сутыкаюцца з праблемай росту выдаткаў.
Пачатак акцый быў мірным. Аднак бліжэй да вечара яны радыкалізаваліся. Асабліва цяжкай сітуацыя была ў Франкфурце, дзе ў паліцэйскіх ляцелі петарды, камяні і бутэлькі. У адказ праваахоўнікі прымянялі пярцовыя балончыкі і вадамёты. Прысутнасць паліцыі не спыняла натоўп. Падпальваліся смеццевыя бакі, вырываліся дарожныя знакі, разбіваліся вітрыны крамаў. Была абрабаваная крама, якая прадае зброю. Толькі пасля 22:00 паліцыі атрымалася ўзяць цэнтр горада пад кантроль.
Неспакойнай была сітуацыя і ў іншых гарадах. Паведамляецца пра супрацьстаянне пратэстоўцаў і сілавікоў у Берліне, Гамбургу, Кёльне і іншых месцах.
Па словах федэральнага міністра ўнутраных спраў Аляксандра Добрындта, у беспарадках вінаватыя "гвалтоўныя левыя групоўкі і парушальнікі спакою з міграцыйнай супольнасці". Ён кажа, што пагромшчыкі і марадзёры былі ідэнтыфікаваныя і будуць прыцягнуты да адказнасці.