На прэзідэнцких выбарах у Балгарыі перамагае прарасійская кандыдатка

Іліяна Ётава

Іліяна Ётава / AP Photo / Valentina Petrova / Scanpix

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі перамагае прарасійская кандыдатка Іліяна Ётава.

Пасля апрацоўкі 99,95% пратаколаў выбарчых камісій яна набрала 57,58% галасоў. Праеўрапейскі кандыдат Андрэй Гюраў, былы выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра, атрымаў 36,47% галасоў выбарцаў.

Гюраў прызнаў паразу і павіншаваў Ётаву з перамогай.

62-гадовая Ётава стане першай абранай прэзідэнткай Балгарыі. Раней яна займала пасаду віцэ-прэзідэнткі, а сёлета ў студзені стала часовай выканаўцаў абавязкай прэзідэнта. На гэтай пасадзе яна замяніла Румена Радзева, які вырашыў прыняць удзел у парламенцкіх выбарах, і ў красавіку стаў прэм'ер-міністрам Балгарыі.

Ётава падтрымлівае чалецтва Балгарыі ў ЕС і NATO, але называе "прэзідэнткай міру" і рашуча падтрымлівае перамовы з Расіяй.

Прэзідэнт у Балгарыі пераважна выконвае прадстаўнічыя, арбітражныя і кантрольныя функцыі, а таксама з'яўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым узброеных сіл краіны. Рэальная выканаўчая ўлада сканцэнтраваная ў руках прэм'ер-міністра і ўрада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.