У Вашынгтоне не змаглі сказаць, калі Джулі Фішэр прыедзе ў Мінск

Джулі Фішэр
Джулі Фішэр

Па-ранейшаму застаецца невядомым, калі прызначаны амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр прыедзе ў Мінск. Напярэдадні кіраўніка прэс-службы амерыканскага знешнепалітычнага ведамства Нэда Прайса наўпрост спыталі, "ці плануе новы амбасадар адправіцца ў Мінск і перадаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку", ці Вашынгтон на дадзены момант бачыць свайго дыпламата "як свайго кшталту пасланца да апазіцыі".

"У мяне няма для вас ніякіх навін адносна яе планаў, якіх-небудзь планаў пра паездку ў Беларусь",перадае агенцтва ТАСС словы Прайса.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента таксама адзначыў, што, на яго думку, ЗША могуць "многае зрабіць для падтрымкі народа Беларусі з гэтага будынка (Дзярждэпартамента. — Еўрарадыё)", а таксама ў тандэме з еўрапейскімі партнёрамі.

У сувязі з гэтым Прайс нагадаў, што Джулі Фішэр на мінулым тыдні правяла некалькі сустрэч у еўрапейскіх краінах. Напярэдадні гэтай паездкі паведамлялася, што дыпламат абмяркуе з еўрапейскімі чыноўнікамі, навукоўцамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, што можна зрабіць для падтрымкі беларускага народа ў пытанні незалежнасці і суверэнітэту, а таксама ў пытаннях умацавання дэмакратыі і павышэння дабрабыту. Падчас гэтай паездкі Джулі Фішэр сустрэлася таксама з Паўлам Латушкам і са Святланай Ціханоўскай.

В Вашингтоне не смогли сказать, когда Джули Фишер приедет в Минск
Джулі Фішэр і Святлана Ціханоўская / twitter.com/USEmbBy

Мінск і Вашынгтон дамовіліся абмяняцца пасламі пасля 12-ці гадовага перапынку ў 2019 годзе. У лютым 2020 года дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа наведаў Мінск і заявіў, што найбліжэйшым часам ЗША прызначаць свайго амбасадара. На гэтую пасаду была вылучана Джулі Фішэр. Вашынгтон не прызнаў вынікі выбараў у Беларусі, тым не менш у снежні 2020-га года Сенат ЗША зацвердзіў Фішэр паслом.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі