Віктар Бабарыка атрымаў першую дапамогу ад цэнтра занятасці ў Берліне
Віктар Бабарыка / lookby.media
Як мінімум бліжэйшы год Віктар Бабарыка плануе правесці ў Германіі. Пра гэта экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду і экс-палітвязень расказаў у інтэрв'ю DW.
"Можна сказаць з упэўненасцю, што на год я дакладна застаюся ў Нямеччыне, і база — гэта Берлін", — паведаміў ён.
Хаця Бабарыка ўжо тры месяцы знаходзіцца ў сталіцы Германіі, але пастаяннае жыллё ўсё яшчэ шукае.
Экс-палітвязень збіраецца вучыць нямецкую мову. Таксама вядома, што ён ужо атрымаў першую дапамогу ад цэнтра занятасці — 563 Еўра.
Бабарыка выйшаў на волю ў снежні 2025-га і з групай іншых палітвязняў быў прымусова вывезены ва Украіну. Адтуль большасць палітвязняў выехалі ў Польшчу і Літву, а Бабарыку і Марыі Калеснікавай прытулак дала Германія.