У Беларусі вызвалены 250 палітвязняў
На фота можна ўбачыць Кацярыну Андрэеву, Марфу Рабкову, Насту Лойку, Валянціна Стэфановіча, Эдуарда Пальчыса, Мікіту Залатарова, Кіма Самусенку / x.com/johnpcoale
19 сакавіка 2026 года ў Беларусі былі вызвалены 250 палітвязняў у рамках здзелкі, арганізаванай ЗША. 235 чалавек засталіся ў Беларусі, а 15 чалавек былі накіраваныя ў Літву, — паведаміла пасольства ЗША ў Вільні агенцтву Reuters.
На фота можна ўбачыць Кацярыну Андрэеву, Марфу Рабкову, Насту Лойку, Валянціна Стэфановіча, Эдуарда Пальчыса, Мікіту Залатарова, Кіма Самусенку.
Злучаныя Штаты здымаюць санкцыі з "Белінвестбанка", Банка развіцця Беларусі і Міністэрства фінансаў. Таксама з усіх санкцыйных спісаў выключаны Беларуская калійная кампанія і "Беларуськалій".
Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра выдачу "генеральнай ліцэнзіі" Міністэрствам фінансаў ЗША — дэ-факта гэта выключэнне з-пад санкцый, якое можа быць як пастаянным, так і часовым.