У спісе на вызваленне Кацярына Андрэева і Эдуард Пальчыс — НН
Кацярына Андрэева
У СМІ сталі з'яўляцца імёны вызваленых сёння палітвязняў. Пакуль дакладнай інфармацыі няма — ні пра імёны, ні пра колькасць вызваленых. Паводле папярэдняй інфармацыі, большасці тых, хто сёння выйшаў, дазволілі застацца ў Беларусі.
"Наша Ніва" піша, што ў спісе на вызваленне ёсць блогер Эдуард Пальчыс, журналістка "Белсата" Кацярына Андрэева (Бахвалава), самы малады з палітвязняў Мікіта Залатароў, якога пасадзілі яшчэ непаўналетнім.
(Тым часам за кратамі засталіся муж Кацярыны журналіст Ігар Ільяш і бацька Мікіты Міхаіл Лапуноў.)
Таксама, паводле НН, ў спісе ёсць Мікалай Куляшоў — былы мытнік, які дапамагаў пераходзіць мяжу людзям, якім пагражаў арышт. Яму прысудзілі пяць гадоў калоніі, калі затрымалі чарговую такую групу.