Які падарунак ад Трампа гэтым разам Коўл прывязе Лукашэнку і з чым вернецца?

Віталь Цыганкоў

Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё

Напярэдадні прыезду Джона Коўла ў Мінск, калі  спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі ўжо быў у Літве, лукашэнкаўская прапаганда нечакана накінулася на дэмсілы. Дасталася і тым, хто заклікае ціснуць на рэжым, і тым, хто, па словах Тура, пераабуўся і агітуе за перамовы з рэжымам. А асабліва тым, хто аналізуе перамоўны працэс паміж Вашынгтонам і Мінскам. І заўважна выказваецца на тэму вызвалення палітвязняў. Такая вось падрыхтоўка глебы. У той жа час прэм’ер-міністр Бельгіі нечакана прапанаваў “нармалізаваць” адносіны ЕС з Масквой. Чым выклікаў рэзкі адказ з боку кіраўніцы знешнепалітычнага ведамства ЕС Каі Калас. Праўда, такога ж кшталту “нармалізацыяй” займаюцца і ЗША, але ў дачыненні да Лукашэнкі.

Чаго чакаць ад візіту Коўла ў Беларусь, і ці будзе ўзнімацца пытанне спынення рэпрэсій? Чаму краіны НАТА не адгукнуліся на прапанову Трампа далучыцца да вайны ЗША супраць Ірана, і як гэта рашэнне адаб’ецца на адносінах Трампа і ЕС? Як распачатая МКС справа адносна злачынстваў лукашэнкаўскага рэжыму ўплывае на рыторыку прыхільнікаў “перагарнуць старонку” і прапаганду, і чым адметная пазіцыя Бабарыкі адносна санкцый і верагоднасці спынення Лукашэнкам рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у 17:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.