Ціханоўская можа сустрэць Дзень Волі ў Кіеве
Святлана Ціханоўская ў студыі Еўрарадыё / Еўрарадыё
Візіт лідаркі дэмсілаў Святланы Ціханоўскай у Кіеў можа адбыцца ўжо на наступным тыдні. Цяпер яе Офіс чакае пацвярджэння дат з украінскага боку.
"Я вельмі спадзяюся, што ў нас атрымаецца сустрэць ва Украіне Дзень Волі — народнае нацыянальнае свята беларусаў. Свята, якое рэжым "не вітае", — сказала ўкраінскаму выданню "Еўрапейская праўда" Ціханоўская.
Працягваюцца перамовы і пра змястоўную частку візіту — ад лагістыкі да таго, з чым прыедзе ва Украіну Ціханоўская.
@euroradio.news Візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў можа адбыцца ўжо на наступным тыдні. Цяпер Офіс лідаркі дэмсіл чакае пацвярджэння дат з боку ўкраінскага боку. "Я вельмі спадзяюся, што ў нас атрымаецца сустрэць ва Украіне Дзень Волі — народнае нацыянальнае свята беларусаў. Свята, якое рэжым "не вітае", — сказала "Еўрапейскай праўдзе" Ціханоўская. Працягваюцца перамовы і пра змястоўную частку візіту — ад лагістыкі да таго, з чым прыедзе ва Украіну Ціханоўская. Яна выказала надзею, што зможа прыехаць з дапамогай для беларускіх добраахвотнікаў. @prezident.sveta #беларусь #навіны #беларусьукраина #ціханоўская #тихановская ♬ оригинальный звук - euroradio.news