"МЛ Віцебск" і "Дынама-Мінск" пачынаюць чэмпіянат Беларусі па футболе з перамог

20, 21 і 22 сакавіка прайшлі матчы першага тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе

20, 21 і 22 сакавіка прайшлі матчы першага тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе / "МЛ Витебск"

У Беларусі стартаваў чарговы чэмпіянат краіны па футболе ў Вышэйшай лізе. Мінулагодні чэмпіён "МЛ Віцебск" пачаў абарону тытула з перамогі над "Тарпеда-БелАЗ" — 1:0.

Мінскае "Дынама" здабыло валявую перамогу ў Мазыры над "Славіяй" — 2:1.

"Нёман" і БАТЭ разышліся безгалявой нічыёй — 0:0.

"Мінск" і "Арсенал" таксама згулялі ўнічыю, але гледачы ўбачылі галы — 1:1.

З такім жа лікам згулялі "Віцебск" і "Гомель" — 1:1.

"Белшына" была мацнейшай за брэсцкае "Дынама" — 1:0.

Абсалютны дэбютант Вышэйшай лігі "Баранавічы" прайграў у гасцях "Іслачы" — 0:2.

"Нафтан" і "Дняпро" галоў не забілі — 0:0.

Становішча ў чэмпіянаце пасля 1-га тура:

“МЛ Витебск” и “Динамо-Минск” начинают чемпионат Беларус по футболу с побед

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.