Кнігу Паўла Анціпава пра беларускіх пісьменнікаў прызналі "экстрэмісцкай"
"Экстрэмісцкая" кніга Паўла Анціпава / "Мяне няма"
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" кнігу Паўла Анціпава "Куды-небудзь прыязджаць, што-небудзь рабіць і з'язджаць". Адпаведнае рашэнне прыняў 13 сакавіка суд Кастрычніцкага раёна Мінска.
Кніга была выдадзеная ў 2025 годзе беларускім выдавецтвам "Мяне няма", якое знаходзіцца за мяжой Беларусі.
Гэта аўтафікшн, большая частка якога расказвае пра беларускіх літаратараў, знаёмых Анціпаву. Таксама ёсць у кнізе і згадка пра перыяд, калі Павел працаваў на Еўрарадыё.