Палітвязні ў абмен на санкцыі: win-win для Лукашэнкі? Стрым з Кныровічам

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

19 сакавіка на свабоду пры пасярэдніцтве ЗША выйшлі адразу 250 палітвязяў. І гэтае "памілаванне" адрозніваецца ад папярэдніх не толькі колькасцю вызваленых (больш, чым сумарна за ўсе папярэднія разы), але і ўмовамі вызвалення. Большасці вязняў "ласкава дазволілі" застацца ў Беларусі.

Вашынгтон расплаціўся за зняволеных часткай санкцый. Наколькі гэта падтрымае беларускую эканоміку, якая, мяркуючы па статыстычных паказчыках, пачала пакашліваць? І ці зможа Лукашэнка патлумачыць сваім падначаленым, чаму цяпер вызваляе людзей, якіх раней трэба было хапаць, хапаць і хапаць?

Пра гэта і шмат што іншае размаўляем з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.