25 сакавіка беларусы святкуюць Дзень Волі. Афіша

Беларусы пад БЧБ сцягам

Беларусы пад БЧБ сцягам / pixabay.com

25 сакавіка беларусы святкуюць Дзень Волі. Пасля пратэстаў 2020 года і рэпрэсій Лукашэнкі тысячы грамадзян былі вымушаны пакінуць сваю краіну. Але нават за мяжой мы працягваем памятаць пра дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сёння беларусы адзначаюць сваё свята па ўсім свеце.
 

Варшава

Маштабнае святкаванне 108-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Варшаве адбудзецца 28 сакавіка.

Мерапрыемства пачнецца ў 16:00 на плошчы Трох Крыжоў. Удзельнікаў будуць чакаць выступленні палітычных і грамадскіх дзеячаў, сярод якіх — ксёндз Вячаслаў Барок.

Пасля свята працягнецца вялікім шэсцем праз цэнтр Варшавы. Удзельнікі, несучы 330-метровы нацыянальны сцяг, накіруюцца да Замкавай плошчы. Калону будуць суправаджаць беларускія дудары і Клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863.

Фінальнай кропкай стане Замкавая плошча, дзе выступяць палітычныя і грамадскія лідары, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і іншыя. 

Таксама чакаецца і культурная праграма. 

Яе ўдзельнікі:

Inviсtus 1863 – рэканструктарскі клуб, які аднаўляе падзеі і атмасферу паўстання 1863 года, дбайна даследуючы форму, зброю, быт таго часу і ствараючы гістарычна дакладныя вобразы;

Кацярына Ваданосава — беларуская спявачка, паэтка, даследчыца фальклору, майстрыха строяў, вядомая сучаснымі інтэрпрэтацыямі народнай музыкі і папулярызацыяй беларускай культуры;

Вольны Хор — унікальная культурніцкая з’ява і музычна-палітычны рух, што ўзнік падчас пратэстаў 2020 года ў Беларусі і стаў сімвалам Рэвалюцыі. У рэпертуары — больш за 200 беларускіх твораў, у якіх адлюстравана любоў і павага да Радзімы.  

SHUMA — гурт, які мае шмат узнагарод за этна-электроніку ў Беларусі і за яе межамі. Удзельнікі адбору Eurovision, стваральнікі варшаўскага фестывалю Varušniak.

Падчас святкавання будзе працаваць арт-кірмаш. 


Вільня 

Батумі

Гданьск

Беласток

Вроцлаў

Кракаў

Падрабязную праграму мерапрыемстваў да Дня Волі ў розных краінах свету можна паглядзець тут і тут.

Са святам!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.