“Дзень Волі”: як ён аб’ядноўвае беларусаў ва ўсім свеце — эфір

tsikhanouskaya.org

tsikhanouskaya.org

25 сакавіка беларусы па ўсім свеце адзначаць 108-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі — Дзень Волі. У розных краінах адбудуцца імпрэзы, сустрэчы, акцыі і культурніцкія падзеі, прысвечаныя гісторыі БНР і сучаснай барацьбе за свабодную Беларусь. Ужо відаць, што святкаванне расцягнецца на тыдзень мінімум. Хтосьці пачынае святкаваць Дзень Волі ўжо 21 сакавіка, сумяшчаючы яго з Гуканнем вясны і ператвараючы ў своеасаблівае “Гуканне волі”, а недзе беларусы збяруцца разам 29 сакавіка. Але відавочна, што ў тым ці іншым фармаце і ў розныя дні, але Дзень Волі-2026 ахопіць цэлы свет.

У якім фармаце пройдзе святкаванне Дня Волі ў ЗША, Канадзе і Вялікабрытаніі, і ў чым яго адметнасці? Ці захоўваецца цікавасць да гэтай даты ў мясцовых беларусаў, і як на гэтую цікавасць уплываюць пагрозы з боку рэжыму Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан, сакратарка Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка, актывіст беларускай дыяспары Вялікабрытаніі, заснавальнік і галоўны рэдактар выдавецтва “Skaryna Press” Ігар Іваноў і старшыня Аргкамітэта святкавання Дня Волі, пісьменнік Павел Севярынец у 17:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.