Праца над памылкамі: што агульнага паміж БНР і падзеямі 2020 года — эфір
Яўген Красулін / Еўрарадыё
Чарговую, 108-ю, гадавіну з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі сёлета будуць святкаваць больш як у 40 краінах свету і 100 гарадах. Як мінімум. Гэта калі не ўлічваць сціплыя сустрэчы з нагоды Дня Волі, якія ладзяць беларусы, дзе невялікія суполкі ці ёсць небяспека для гучнага святкавання. Безумоўна, 25 сакавіка — надзвычай важны дзень у гісторыі Беларусі. Але не менш важна і дакладна зразумець прычыны паражэння. Дарэчы, так супала, што акурат напярэдадні святкавання Дня Волі ў ТГ, які нібыта вядзе Мікалай Статкевіч, з’явіўся вялікі тэкст з аналізам ад палітыка прычын паражэння ў 2020 годзе…
Якое значэнне для беларусаў і Беларусі мае БНР, і чаму не атрымалася здабыць сваю дзяржаву ў 1918 годзе? Ці можна параўноўваць падзеі 1918 года і народны ўздым 2020 года? Ці падобныя прычыны паражэння ў выпадку БНР і падзей 2020 года? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным у 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.