Пры выбуху ў доме пад Гроднам пацярпеў мужчына
Пасля выбуху ў Казіміраўцы шпіталізавалі мужчыну / МНС
У жылым доме ў Казіміраўцы пад Гроднам адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. Пасля гэтага загарэліся дзве кватэры на першым і другім паверхах. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
У выніку выбуху абваліліся пліты перакрыцця і сцены ў кватэры на другім паверсе. У выніку інцыдэнту быў траўмаваны мужчына, яго шпіталізавалі.
Падчас выбуху на першым паверсе дома была 12-гадовая дзяўчынка. Яна не пацярпела.
Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца.
Як паведамлялася раней, выбух адбыўся ў двухпавярховым доме на чатыры кватэры. На месца здарэння прыбыў намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Анатоль Даўгалевец.