Знятыя санкцыі і ўмацаванне рубля — чым здзівіць эканоміка Беларусі? Эфір
Анастасія Лузгіна / fecebook.com
Беларуская эканоміка “захрэсла” паміж ціскам з боку ЕС і пацяпленнем з боку ЗША. Пакуль Амерыка адмяніла абмежаванні з шэрагу ключавых банкаў і калійнай галіны, Еўрапейскі Саюз працягвае трымаць рубяжы, уключаючы абмежаванні на фінансавы сектар і ключавыя экспартныя галіны.
Як у гэтай сітуацыі адчуваюць сябе беларусы?
24 сакавіка разам з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной разбярэмся, што адбываецца з беларускай прамысловасцю і замаруджаным тавараабаротам. Чаму падае ВУП і што нам кажуць заробкі? Чаму даражэе праезд у грамадскім транспарце і скарачаецца колькасць інтэрнэт-крам?
Абмяркуем таксама ваганні курса беларускага рубля і паспрабуем зразумець, чаго чакаць у бліжэйшыя месяцы.
Эфір пачнецца 24 сакавіка ў 16:00 па Мінску. Задавайце пытанні!