“Вясна”: больш 30 палітвязняў са спіса памілаваных былі асуджаныя да “хіміі”

Палітвязні ў Беларусі, фота ілюстрацыйнае

Палітвязні ў Беларусі, фота ілюстрацыйнае / shutterstock / Fanni_2021

У спісе палітвязняў, памілаваных у межах беларуска-амерыканскіх перамоваў, ёсць мінімум 31 чалавек, асуджаны да “хіміі”, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.

“Мінімум 31 палітзняволенага са спіса памілаваных былі асуджаныя да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу”, — пішуць праваабаронцы.

Мінімум 8 палітзняволеных са спіса памілаваных асуджаныя да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, то бок, да так званай “хатняй хіміі”. Сярод іх — сем фігурантаў “справы Гаюна”.

Усяго на гэтым тыдні пад памілаванне трапілі 250 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.