Вы тут

У Санкт-Пецярбургу зафарбавалі мурал з беларускай палітзняволенай Калеснікавай

Мурал зафарбоўваюць / @mediazzzona

Уначы ў Санкт-Пецярбургу з'явіўся мурал з партрэтам беларускай палітзняволенай Марыі Калеснікавай, якая складае далоні ў сэрца. Побач надпіс — "За нашу і вашу свабоду". Мурал ужо зафарбавалі.

Ніжэй можна пабачыць, як выглядае свежы выпуск расійскай "Новай газеты". На вокладцы — ілюстрацыя, прысвечаная Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку, якіх у Беларусі асудзілі на 11 і 10 гадоў зняволення.

А расійскі палітык Максім Шаўчэнка ў тэлеэфіры "Першага канала" расказаў пра прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку і заклікаў Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць беларускіх палітвязняў.

Мурал зафарбоўваюць / @mediazona_by
Вокладка расійскай "Новой газеты"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.