Вы тут

У Мінску за вулічныя акцыі падчас выбараў сёння аштрафавалі восем чалавек

Маскоўскі суд Мінска / spring96.org

6 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядаліся справы людзей, абвінавачаных у вулічных акцыях падчас выбараў. 

За ўдзел у акцыі 15 лістапада, калі пратэстоўцы прайшлі ад Кастрычніцкай плошчы да Цэнтрвыбаркама, Максім Вінярскі аштрафаваны на 1275 рублёў (50 базавых), паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". 

На такую ж суму аштрафаваныя Арцём Чарняк, Андрэй Шарэнда, Дзяніс Урбановіч

Па 765 рублёў (30 базавых) павінныя заплаціць Наста Гусева і Андрэй Войніч. На 637,5 рубля (25 базавых) кожны аштрафаваныя Зміцер Казлоў і Наталля Саматыя

Суд над Алесем Круткіным перанеслі на 10 снежня, бо цяпер хлопец адбывае адміністрацыйны арышт за перапост допісу з заклікам выйсці на плошчу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.