Выкладчыка ветэрынарнай акадэміі асудзілі за "абразу Лукашэнкі"
Дзяніс Голубеў / vsmu.by
У Віцебску асудзілі кандыдата ветэрынарных навук, выкладчыка Дзяніса Голубева.
Яго імя праваабаронцы "Віцебскай Вясны" заўважылі на сайце МУС у абноўленым сёння пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". Паведамляецца, што справу Голубева разглядаў Віцебскі абласны суд. Мужчыну прызналі вінаватым у "абразе Лукашэнкі" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Праваабаронцы мяркуюць, што Голубева асудзілі па "справе Гаюна".
Цяпер ён ужо за кратамі, тэрмін пакарання невядомы.
Дзянісу Голубеву 51 год, ён ураджэнец Віцебска, выпускнік Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Як выкладчык працаваў і ў гэтай акадэміі (з 2008 г. па 2012 г. быў намеснікам дэкана біятэхнічнага факультэта), і ў Віцебскім медыцынскім універсітэце. Апошнія гады ён працаваў на кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі ветэрынарнай акадэміі.