Вы тут

У кастрычніку Ілан Маск выведзе на арбіту новую партыю спадарожнікаў

Ілан Маск / AP Photo

Кампанія SpaceX Ілана Маска плануе адправіць на арбіту Зямлі новую групу інтэрнэт-спадарожнікаў Starlink, паведамляе Spaceflight Now.

Запуск запланаваны на 31 кастрычніка. Міні-спадарожнікі выведуць на арбіту з дапамогай ракеты-носьбіта Falcon 9. Яны папоўняць арбітальную групоўку глабальнай сеткі інтэрнэт-пакрыцця сістэмы Starlink, якая ўключае ўжо 1789 касмічных апаратаў.

У цяперашні час SpaceX з'яўляецца найбуйнейшым спадарожнікавым аператарам у свеце. Кампанія плануе разгарнуць арбітальную групоўку з 12 тысяч касмічных апаратаў. Гэта дазволіць стварыць поўнамаштабную сетку, якая забяспечыць жыхароў зямлі шырокапалосным доступам у інтэрнэт у любым кутку планеты.

Агульная сума інвестыцый у рэалізацыю праекта ацэньваецца ў 10 мільярдаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.