Сёння астранаўты ўбачаць зваротны бок Месяца

Месяц

Месяц / NASA

Упершыню за 50 гадоў людзі абляцяць спадарожнік зямлі — сёння астранаўты, якія ўдзельнічаюць у місіі "Артэміс-2", убачаць зваротны бок Месяца. Пры гэтым у іх будзе значна больш тэхнічных магчымасцяў вывучаць і фатаграфаваць яго, чым у іх папярэднікаў з амерыканскага карабля "Аполон" у 1969 годзе.

Што будзе адбывацца сёння ўвечары? Касмічны карабель "Арыён" абляціць вакол спадарожніка Зямлі, гэта зойме каля шасці гадзін. Астранаўты аддаляцца ад нашай планеты на максімальную адлегласць у гісторыі. Больш за тое, на 40 хвілін яны застануцца зусім без сувязі, піша BBC.

Астранаўтам трэба будзе вывучаць не толькі Месяц, але і дэталі працы карабля. Гэта важная інфармацыя для падрыхтоўкі наступных місій, у тым ліку для запланаванай у 2028 годзе высадкі на паверхню Месяца.

Працэс аблёту будзе трансліравацца на платформах NASA+, Amazon Prime, Apple TV, Hulu, Netflix, HBO Max і Roku, пачынаючы з 20:00 па мінскім часе. Акрамя таго, НАСА вядзе трансляцыю на сваім YouTube-канале, сачыць за "Арыёнам" можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.