NASA апублікавала першае фота Зямлі з Artemis II

Місія ўжо пакінула зямную арбіту.

Місія ўжо пакінула зямную арбіту. / NASA

NASA апублікавала першы здымак Зямлі, які зрабілі з Artemis II. Нашую планету з ілюмінатара сфатаграфаваў камандзір місіі Рэйд Уайзмэн.

Зверху і знізу можна заўважыць палярныя ззянні.

А знізу справа можна заўважыць свячэнне — гэта так званы задыякальны свет, які ўзнік, бо Зямля засланяе Сонца.

Удзельнікі экіпажа місіі сталі першымі людзьмі, якія пакінулі арбіту Зямлі з часоў праграмы "Апалон" у 1972 годзе.

NASA апублікавала першае фота Зямлі з Artemis II

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.