Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі стаў астрафізік з Бельгіі

Фрэнсіс Хальцэн

Фрэнсіс Хальцэн / Нобелеўскі камітэт

6 кастрычніка ў Стакгольме названы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы. Ім стаў бельгіец Фрэнсіс Хальцэн за дасягненні ў астрафізіцы.

У рашэнні Каралеўскай Шведскай акадэміі навук гаворыцца, што прэмію яму прысудзілі "за вырашальны ўнёсак у стварэнне нейтрыннай абсерваторыі IceCube і адкрыццё нейтрына высокіх энергій астрафізічнага паходжання".

Хальцэн, як падкрэслівае Нобелеўскі камітэт, заклаў аснову для абсалютна новага кірунку ў астраноміі. Ён прыдумаў выкарыстоўваць ледавікі Паўднёвага полюса для захопу часціц нейтрына. У выніку з'явілася нейтрынная абсерваторыя IceCube, здольная адсочваць нейтрына, якія паходзяць з далёкага космасу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.