Нобелеўскую прэмію міру атрымала былая Вярхоўны камісар ААН
Наванетхем Пілэй / Нобелеўскі камітэт
Нобелеўскую прэмію міру за 2026 год атрымала Наванетхем "Наві" Пілэй з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Пра такое рашэнне паведаміў 9 кастрычніка Нобелеўскі камітэт у Осла.
Пілэй была ўшанаваная за "намаганні па прасоўванні міру і міжнароднага права", заявіў старшыня нарвежскага Нобелеўскага камітэта Ёрген Ватнэ Фруднес.
Дарэчы, з 2008 па 2014 год Наванетхем Пілэй была Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.