Маленькая дзяўчынка папрасіла НАСА, каб яны зноў зрабілі Плутон планетай
Сонечная сістэма / pixabay
Дзесяцігадовая школьніца Каэла звярнулася праз сацсеткі да НАСА і заступілася за карлікавую планету Плутон. Дзяўчынка папрасілі агенцтва, каб яны прызналі яго планетай.
Справа ў тым, што шмат гадоў адкрыты напачатку ХХ стагоддзя Плутон сапраўды лічыўся планетай. Магчыма, у школе вы вучылі, што ў Сонечнай сістэме дзевяць планет, і Плутон з’яўляецца адной з іх.
Але ў 2006 годзе Міжнародны астранамічны саюз перавёў яго ў спіс карлікавых планет і выключыў са спісу планет Сонечнай сістэмы.
Каэла ў сваім лісце да НАСА пералічыла аргументы на карысць таго, чаму Плутон варта зноў зрабіць планетай. Па-першае — ён ужо некалі быў планетай! Па-другое — яе, Каэлу, гэта зрабіла б вельмі шчаслівай.
На ліст, апублікаваны ў сацсетках, адказаў кіраўнік NASA Джарэд Айзэкман.
“Каэла — мы разбіраемся з гэтым”, — адказаў ён.