Праз беларуска-латвійскую мяжу спрабавалі перайсці больш за сто мігрантаў

Латвійская мяжа, ілюстрацыйнае фота

Латвійская мяжа, ілюстрацыйнае фота / delfi.lv

У аўторак, 14 красавіка, латвійскія памежнікі зафіксавалі 108 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі. Гэта адзін з самых высокіх сёлета паказчыкаў за суткі.

Праз беларуска-літоўскую мяжу ў аўторак нелегальна спрабавалі перайсці 17 чалавек.

А вось на беларуска-польскай мяжы парушэнняў за мінулыя суткі не зарэгістравалі. Хіба што ў панядзелак, 13 красавіка, з боку Беларусі ў Польшчу спрабавалі незаконна трапіць восем чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.