Не можа ці не хоча Лукашэнка кантраляваць “шары” і мігрантаў на мяжы з ЕС — эфір

Гінтаўтас Мажэйкіс

Гінтаўтас Мажэйкіс / Еўрарадыё

Сярод літоўскіх палітыкаў павялічваецца падзел адносна стаўлення да “беларускага пытання”. Дакладней, спрэчка ідзе пра тое, ці варта дзеля добрых адносін з Трампам і эканамічнай выгады для бюджэту Літвы наладжваць адносіны з Лукашэнкам і здымаць з рэжыму транзітныя санкцыі, ці лепей працягваць трымацца прынцыпаў і пазіцыі ціску. А ў гэты ж час Лукашэнка працягвае кідаць пагрозы ў бок краін ЕС, міграцыйны шантаж на межах Польшчы, Латвіі і Літвы не спыняецца, “шарыкі” з кантрабандай перыядычна лятуць то ў Літву, то ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі. А наяўнасць ядзернай зброі ў Беларусі прывяла да таго, што наша краіна стала аб’ектам вайсковых вучэнняў Польшчы і Францыі. 

Ці сапраўды літоўскія палітыкі сур’ёзна разглядаюць магчымасць наладжвання адносін з рэжымам Лукашэнкі і наколькі папулярныя такія настроі ў Літве? Як звязаны змена настрояў асобных палітыкаў і перамовы, якія вядзе Вашынгтон з Лукашэнкам? Не хоча ці не можа Лукашэнка ўзяць пад кантроль сітуацыю з кантрабандай і мігрантамі на межах Беларусі і краін ЕС, і як змянілася ядзерная небяспека ў рэгіёне пасля размяшчэння ў Беларусі расійскага “Арэшніка”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis) у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.