Пра вайну, літаратуру, антыкаланіяльны наратыў і Плотку з Бахарэвічам — эфір
Алесь Плотка / Еўрарадыё
У лютым бягучага года ва Украіне выйшаў пераклад кнігі Алеся Плоткі “Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine”. Ці, больш правільна сказаць, артбук. Адметна, што пераклады з беларускай не выходзілі ва Украіне з 2021-га. Нельга сказаць, што гэта кніга, якая ў перакладзе атрымала назву “Сож”, прарвала ўмоўную плаціну, але неўзабаве свет пабачыў і пераклад на ўкраінскую мову рамана Альгерда Бахарэвіча “Дзеці Аліндаркі”.
Чым адметны пераклад твораў беларускіх аўтараў на ўкраінскую мову, і ці можна казаць, што гэта пачатак нейкіх змен у адносінах паміж нашымі народамі? Ці дапаможа літаратура вярнуць паразуменне паміж нашымі народамі і ці спрацуе культурніцкая дыпламатыя ва ўмовах вайны і перманентнай пагрозы з поўначы для Украіны? Як змяняецца антыкаланіяльны наратыў у людзей і ў цэлым у культуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паэт, музыка Алесь Плотка ў 14:00.