Паміж камуністамі і нацыяналістамі: якім быў генацыд беларускага народа — эфір

Яўген Красулін

Яўген Красулін / Еўрарадыё

“Пасля 1945 года на гэтых землях (размова пра вёску Ападышча Іванаўскага раёна БССР) арудавалі ўзброеныя фарміраванні, чальцы якіх зніштажалі актывістаў і мірных жыхароў”, — распавядаюць у відэасюжэце, які распаўсюджвае Генпракуратура РБ у сваім ТГ. Калі вы думаеце, што размова пра карнікаў НКУС ці іншых забойцаў, якія разам з Чырвонай арміяй прыйшлі з Расіі на тэрыторыю нашай краіны, то памыляецеся. Генпракуратура генацыду беларускага народа з боку камуністычнага рэжыму не бачыць. І злачынстваў асобных “партызан” падчас нямецкай акупацыі. Але добра бачыць злачынствы з боку “нацыяналістаў”.

Ці сапраўды ў гісторыі беларусаў быў перыяд, які варта назваць часамі генацыду беларускага народа, і калі дакладна гэта адбывалася? Хто праводзіў палітыку генацыду, як сталася, што бальшавіцкі рэжым абыходзіцца ўвагай? Чаму да трагедыі вёскі Ападышча менавіта цяпер вырашылі прыцягнуць увагу лукашэнкаўскія прапагандысты, і што наконт злачынстваў расійска-бальшавіцкіх камісараў і партызан у часы вайны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.