У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 1954 года
Спякота ў сталіцы Беларусі / LookByMedia
У Мінску 6 траўня абноўлены сутачны тэмпературны рэкорд — паветра прагрэлася да +27,3 °C.
Папярэдні максімум для гэтага дня быў зафіксаваны ў 1954 годзе — тады тэмпература паднялася да +26,7 °C.
Навукоўцы папярэджваюць, што 2026 год можа стаць другім самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў.
Пры спякоце рэкамендуецца піць шмат вады і больш знаходзіцца ў цені на працягу дня.