"Белавія" рыхтуецца да аднаўлення рэйсаў у ААЭ
Калі гэта будзе бяспечна / Белавиа
Рэгулярнае авіясувязь паміж Мінскам і Дубаем "Белавія" плануе аднавіць з 22 траўня 2026 года пры ўмове, што сітуацыя будзе бяспечнай.
На першым этапе рэйсы прадугледжаны з частатой 2 разы на тыдзень — па аўторках і пятніцах — на самалёце Boeing 737.
Нагадаем, што авіязносіны былі перапынены 28 лютага 2026 года, калі ЗША і Ізраіль атакавалі Іран з мэтай змены ўлады ў краіне. У адказ іранскі рэжым нанёс удары па краінах Блізкага Усходу, у тым ліку па Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
ААЭ ў апошнія гады карыстаюцца павышаным попытам у беларускіх турыстаў.