Праціўнік Нетаньяху сфарміруе ўрад Ізраіля

Гадзі Айзенкот

Гадзі Айзенкот / Shir Torem / Reuters

Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг даручыць сфарміраваць новы ўрад лідару апазіцыйнай партыі "Яшар!", былому начальніку Генеральнага штаба Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) Гадзі Айзенкоту. Мандат будзе ўручаны яму ў рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы 8 лістапада. Пра гэта паведамляе DW.

Айзенкот павінен будзе сфарміраваць кіруючую кааліцыю на працягу 28 дзён.

Герцаг прыняў такое рашэнне пасля кансультацый з дэпутатамі парламента. Айзенкот атрымаў 67 рэкамендацый, а дзейны прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху — 46. Калі Айзенкоту не ўдасца сфарміраваць новы ўрад у вызначаны тэрмін, мандат можа перайсці да Нетаньяху.

Выбары ў Ізраілі прайшлі 27 кастрычніка. Ніводзін блок не атрымаў большасці, для якой неабходна 61 месца са 120 у Кнэсеце. Кіруючая ультраправая кааліцыя на чале з партыяй Нетаньяху "Лікуд" страціла большасць, атрымаўшы 53 мандаты, а саюз на чале з "Яшар!" — 48.

Шмат што будзе залежаць ад падтрымкі блока Айзенкота дзвюма арабскімі партыямі, якія атрымалі рэкордныя 19 мандатаў. Да гэтага часу Айзенкот адмаўляўся ад саюзу з імі. Пры гэтым арабскія ізраільцяне складаюць каля 22% насельніцтва краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.