Беларусь стала найбуйнейшым пастаўшчыком рапсавага алею ў Ізраіль
Рапсавы алей / pixabay.com
Беларусь выйшла на першае месца сярод экспарцёраў рапсавага алею ў Ізраіль, абагнаўшы па гэтым паказчыку Эстонію і Германію. Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў Ізраілі Юрый Ярошэвіч.
"Фактычна большасць грамадскага харчавання Ізраіля працуе на рапсавым алеі з Беларусі. Мы імпарцёр №1. Мы абышлі Эстонію, Германію ў гэтым годзе па рапсавым алеі", — сказаў Ярошэвіч.
Чакаецца, што аб'ём таварнага экспарту Беларусі ў Ізраіль складзе 170–180 мільёнаў долараў, тады як папярэднія максімальныя паказчыкі не перавышалі 100 мільёнаў долараў.