Кіраўніком "Масада" прызначаны ўраджэнец Беларусі
Раман Гофман і Біньямін Нетаньяху / прэс-служба прэм'ера Ізраіля
Новым кіраўніком ізраільскай разведслужбы "Масад" прызначаны ўраджэнец Беларусі Раман Гофман.
Указ аб прызначэнні Рамана Гофмана падпісаў прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху і Камісія па высокапастаўленых прызначэннях Ізраіля, адзначаецца на старонцы "Масада" ў сацсетцы Х.
Цяперашнім дырэктарам "Масада" з'яўляецца Давід Барнэа. Генерал-маёр Гофман зменіць яго на гэтай пасадзе 2 чэрвеня 2026 года і на пяць гадоў узначаліць разведслужбу.
Раман Гофман нарадзіўся ў Мазыры ў 1976 годзе. У 1990-м яго сям'я рэпатрыявалася ў Ізраіль. 7 кастрычніка 2023 года як камандуючы Цэнтрам баявой падрыхтоўкі сухапутных войскаў Гофман удзельнічаў у адбіцці нападу ХАМАСа на Ізраіль, атрымаў цяжкае раненне ў баі. У красавіку 2024 года Гофман стаў вайсковым сакратаром прэм’ера.