Міліцыя знайшла мужчыну, які падарыў жыхарцы Ліды 3 тысячы долараў
![Падарунак для незнаёмкі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/america-3125467_1280.jpg.webp?itok=HdLq_Nne)
Падарунак для незнаёмкі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Міліцыя знайшла мужчыну, які падарыў жыхарцы Ліды 3 тысячы долараў. Яна працуе прадавачкай у адной з харчовых крам, а ён — яе пакупнік. Мужчына выказваў да яе сімпатыю і хацеў, каб дзяўчына разлічылася з каледжам і закрыла адпрацоўку (яна неяк распавяла яму пра свае праблемы). Аднойчы ён пакінуў ёй пакет з доларамі. Аднак дзяўчына не хацела браць грошы ў незнаёмца і звярнулася ў міліцыю, каб дапамаглі знайсці мужчыну і вярнуць яму долары.
Міліцыянеры высветлілі асобу маладога чалавека. Ён заявіў ім, што зрабіў падарунак "выключна з добрых памкненняў" і забіраць грошы не збіраецца, настойвае, каб іх атрымала дзяўчына. "Я проста хацеў зрабіць чалавека шчаслівым", — цытуе яго словы лідская міліцыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.