Міліцыя назірае, як людзі збіраюць камяні. "Паднаглядных" зноў адправілі на сельгасработы

Камяні ў траве

Камяні ў траве

У Мастоўскім раёне людзей, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС, прыцягнулі да работ у сельскагаспадарчым прадпрыемстве "Імя Адама Міцкевіча", паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Іх задзейнічалі ў ачыстцы палёў ад камянёў і навядзенні парадку ў памяшканнях для маладняку — у міліцыі сцвярджаюць, што гэта карысна і для тэхнікі, і для ўраджайнасці.

У афіцыйных паведамленнях удзельнікаў называюць "паднагляднымі" і падкрэсліваюць, што падобныя акцыі сталі рэгулярнымі. У УУС заяўляюць, што праца разглядаецца як частка "выпраўлення і сацыялізацыі", якая дазваляе людзям "пераасэнсаваць памылкі мінулага" і вярнуцца да нармальнага жыцця.

Ведамства таксама паведамляе, што працягне дапамагаць з працаўладкаваннем такіх грамадзян, каб "арыентаваць іх на законапаслухмяны лад жыцця".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.