"Мы станем у апазіцыю" — у жаночай роце АМАП бунт супраць камандзіра аддзялення

Амапаўцы

Амапаўцы

У жаночай роце АМАП адбыўся бунт супраць прызначэння новага камандзіра аддзялення. Гэта стала вядома з тэлефонных размоваў амапаўцаў, перахопленых "Кіберпартызанамі".

Гаворка ідзе пра Ганну Шахаву, якая выйграла ў конкурсе прыгажосці "Міс мінская міліцыя — 2026". Яна ў 2020 годзе ўдзельнічала ў разгоне пратэстаў.

Пра бунт супраць яе прызначэння на камандзірскую пасаду стала вядома з размоваў паміж камандзірам узвода АМАП Аксанай Краўчанка і начальнікам аддзялення мінскага АМАП Алега Барадаўкі, а таксама Краўчанка — з яе саслужывіцай Ганнай Лецка. "Кіберпартызаны" не ўдакладняюць, калі менавіта адбылася гэтыя размовы.

Краўчанка скардзіцца, што падначаленыя ў штыкі прынялі прызначэнне Шахавай. Яны заявілі: "Мы станем у апазіцыю, мы не будзем яе слухаць!" Паводле іх, Шахава ігнаравала свае службовыя абавязкі, "ёй гэта не трэба". Акрамя таго, Лецка заявіла, што Шахаву неаднаразова лавілі на хлусні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.