Людзі аддаліліся ад Зямлі на максімальную адлегласць, пабіўшы ўласны рэкорд
Зямля / NASA
Экіпаж місіі "Артэміда-2", які здзейсніў аблёт вакол Месяца, пабіў рэкорд па максімальнай адлегласці, на якую людзі калі-небудзь аддаляліся ад Зямлі. Месяцовы модуль з людзьмі на борце аддаліўся ад планеты на 406 тысяч кіламетраў.
Папярэдні рэкорд быў устаноўлены экіпажам "Апалона-13" у 1970 годзе — тады экіпаж аддаліўся ад Зямлі прыкладна на 400 тысяч кіламетраў.
Аблёт Месяца доўжыўся каля шасці гадзін, прыкладна на 40 хвілін сувязь з астранаўтамі перарывалася. Карабель цяпер ляціць да Зямлі.
NASA вяло трансляцыю гэтай падзеі. Камандзір місіі Рыд Уайсман папрасіў назваць адзін з кратэраў на Месяцы ў гонар сваёй памерлай жонкі Кэрол.