Кнігу Максіма Знака, якую ён напісаў у зняволенні, пераклалі на англійскую
Англійская версія кнігі Максіма Знака "Зэкамерон"/ scotlandstreetpress.com
Яна ўжо даступная да перадзамовы.
Кнігу Максіма Знака "Зэкамерон" пераклалі на англіскую мову. Яна ўжо даступная да перадзамовы на сайце выдавецтва "Scotland Street Press".
Гэтую кнігу Максім, юрыст штабу Віктара Бабарыкі, напісаў у зняволенні. У верасні 2021 года яго асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады", "закліках да санкцый" і "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання". Праваабаронцы прызналі Максіма Знака палітвязнем.
Выдавец сцвярджае, што "Зэкамерон" Знака бліжэй да заснавальніка тэатра абсурду Сэмюэля Бекета, чым да "Дэкамерона" Джавані Бакача. "Дэкамерон" быў адной з самых знакамітых кніг ранняга італьянскага Рэнесансу і прысвечаны тэме кахання. "Зэкамерон" Знака таксама складаецца з 100 навэл, але "гэтыя гісторыі сведчаць аб супраціве і самасцвярджэнні, а таксама аб сапраўднай цеплыні і ўдзячнасці таварышаў па зняволенні", гаворыцца ў анатацыі да кнігі. "Зэкамерон" распавядае пра 100 дзён турэмнага зняволення ў сучаснай Беларусі. Пры гэтым тон апавядання "лаканічны, іранічны, гумар сухі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.