Палітвязень Максім Знак за кратамі напісаў кнігу “Зэкамерон”

Палітвязень Максім Знак за кратамі напісаў кнігу “Зэкамерон”

Палітвязень Максім Знак за кратамі напісаў кнігу “Зэкамерон”/ "The Cameron". У ёй 100 апавяданняў пра жыццё і стасункі паміж людзьмі ў зняволенні. Неўзабаве кніга выйдзе ў адным з расійскіх выдавецтваў. У інтэрнэце даступны яе часопісны варыянт.

Юрыст штаба Віктара Бабарыкі Максім Знак верасні 2021-га быў асуджаны на 10 гадоў зняволення. Яго прызналі вінаватым у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады", "закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны" і "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання". Знак прызнаны палітвязнем. З пачатку 2022 года адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 3 ("Віцьба").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі